Міжнародны дзень роднай мовы.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Маладзечна” штогод ладзяцца розныя мерапрыемствы: чытанне вершаў беларускіх пісьменнікаў, адгадванне загадак, прагаворванне скорагаворак, запаўненне крыжаванак, прагляд прэзентацый…
У гэтым годзе ўся школа прымала ўдзел у мерапрымствах “Перакладаем разам”, “Закончы прыказку”. Былі падрыхтаваны выставы “Суквецце беларускіх слоў”, “ І.Мележ – наш гонар”. Настаўнікі, тэхперсанал і навучэнцы атрымвалі як падарунак на свята верш А.Пысіна “Дала мне маці гэту мову” або “10 простых парадаў, як пачаць гаварыць па-беларуску”.
У 11 класе ўрок гісторыі настаўнік Жук В.Э. дамовіўся з дзецьмі правесці на беларускай мове, тым больш што гэты ўрок быў прысвечаны творчасці В.Быкава і У.Караткевіча. Усім спадабалася! Эмоцыі перапаўнялі як настаўніка, так і навучэнцаў.
Мова будзе жыць, калі хоць часам пра яе думаць. І не толькі думаць…